Кірыла Атаманчык

Кірыла Атаманчык

28 верасьня, удзень, адбылася акцыя падтрымкі й Салідарнасьці зь Беларусьсю, а таксама акцыя-пэрфоманс “За свабодныя й дэмакратычныя выбары!”. У цэнтры Вільні сабраліся прадстаўнікі Маладога Фронту, БУНТ, а таксама студэнты ЭГУ. Акцыя была афіцыйна дазволена й доўжылася прыкладна две гадзіны. Над плошчай луналі беларускія нацыянальныя й маладафронтаўскія сьцягі. На імпрэзаваным галасаваньні, мінакі з задавальненьнем галасавалі за свабодныя й дэмакратычныя выбары, размаўлялі, дыскутавалі.

Распавядае ініцыятар акцыі Салідарнасьці, маладафронтавец Кірыл Атаманчык:

- Акцыя прайшла пасьпяхова. Было раздадзена некалькі соцен улётак з інфармацыяй пра фальсіфікацыі на гэтых парлямецкіх выбарах. Мінакі цёпла віталі нашу акцыю й зь задавальненьнем галасавалі за свабодныя й дэмакратычныя выбары. Быліі й тыя хто так, альбо інакш падтрымліваў дзеючы аўтарытарны рэжым: з гэтымі людзьмі адбываліся дыскусіі. Трэба дадаць, што мы й надалей будзем працягваць рознага кшталту акцыі ў падтрымку дэмакратычных перамен у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?