Пра гэта паведаміў кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін. Паводле яго слоў, амерыканка Стэфані Пан і аўстралійка Эстэр Мугамбі пасля 20 гадзін знаходжання ў аэрапорце змаглі вылецець у Амстэрдам праз Прагу.

Нагадаем, актрысы прыляцелі ў Мінск па запрашэнні беларускага «Свабоднага тэатра» 5 кастрычніка. Яны павінны былі на працягу тыдня рэпетаваць спектаклі ў рамках праекту Eurepica.

Аднак па прылёце ў Беларусь яны былі затрыманыя ў аэрапорце «Мінск». Як заявіў начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка, замежныя грамадзянкі не былі прапушчаныя на тэрыторыю Беларусі, паколькі не мелі віз.

Эўрарадыё і БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0