На апошняй сустрэчы з кіраўніцтвам КДБ ён зьвярнуў увагу на тое, што сытуацыя дазваляе нармалізаваць адносіны з Эўропай, і вось журналістам «Рацыі» вярнулі сканфіскаваную тэхніку.
Пра вяртаньне паведаміў адзін з журналістаў, Сяргей Будкін.
КДБ вярнуў чатыры кампутары, пульт, два дыктафоны, касэтны магнітафон.
«З КДБ проста патэлефанавалі і сказалі, што можна забраць. Нічога не тлумачылі, нічога не сказалі, не папрасілі прабачэньня», — кажа радыйнік.
0
0
0
0
0
0