Раскамнагляд папрасіў Таганскі раённы суд аб неадкладнай блакіроўцы Telegram у выпадку задавальнення пазову рэгулятара. Пра гэта было сказана на падрыхтоўчым пасяджэнні 12 красавіка, піша Інтэрфакс.

«Дадзеная судовая справа звязана з распаўсюджваннем інфармацыі, і, паколькі Telegram не перадае ключы для дэкадавання паведамленняў, мы заяўляем хадайніцтва аб неадкладным выкананні судовага рашэння ў выпадку задавальнення іскавай заявы», — сказала прадстаўнік Раскамнагляду.

Пры гэтым разгляд пазову прызначаны ўжо на 13 красавіка. Прадстаўнікі Telegram на падрыхтоўчае пасяджэнне не з'явіліся.

Расійскае заканадаўства прадугледжвае магчымасць падаць апеляцыю на рашэнне суда першай інстанцыі па пазове. У гэтым выпадку рашэнне не ўступіць у законную сілу да разгляду ў другой інстанцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0