Работнік адной з мексіканскіх будоўляў Дыега Авілес (Diego Aviles) знайшоў кавалак металу правільнай формы. Калі мужчына вывучыў знаходку, то быў вельмі здзіўлены: на кавалку металу, які аказаўся манетай, былі адбітыя арол і свастыка. Яшчэ больш здзівіла мужчыну дата, адбітая на манеце: 2039 год.

На зваротным баку манеты красаваўся надпіс: «Alles in einer nation», што значыць «Усе — адна нацыя». 

Карыстальнікі сеткі, куды патрапіла відэа з манетай «з будучыні», выказваюць свае здагадкі. Нехта лічыць, што яна трапіла ў наш свет з паралельнага сусвету або з будучыні, іншыя ж абвінавачваюць Авілеса ў падмане.

Знаходка перададзеная спецыялістам, але пакуль растлумачыць паходжанне манеты не атрымалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?