Карыстальнікі сацсетак ніяк не могуць дамовіцца аб тым, што ж менавіта гучыць на гэтым запісы. Адным здаецца, што голас прамаўляе «Лорэл», іншым чуецца «Яні». Некаторыя пры неаднаразовых праслухоўваннях чуюць спачатку адно, а потым іншае.
Сутнасць ілюзіі складаецца ў частаце гуку. Акустычная інфармацыя, якая прымушае людзей чуць «Яні» мае больш высокую частату, чым тая, што прымушае чуць «Лорэл».
У некаторых выпадках карыстальнікі могуць пачуць той ці іншы варыянт толькі з-за асаблівасцяў сваёй апаратуры — навушнікаў або гукавой карты камп'ютара.
Акрамя таго, дарослыя людзі з часам губляюць адчувальнасць да высокіх частот, таму могуць пачуць толькі Лорэл. У той жа час дзеці чуюць усе частоты, таму ім можа здавацца, што ў запісе вымаўляецца Яні.
Людзі, якія ўлоўліваюць і высокія і нізкія частоты аднолькава, будуць перыядычна чуць абодва варыянты.
Шмат каму гэтая ілюзія нагадала фатаграфію сукенкі, якая распаўсюдзілася ў інтэрнэце ў 2015 годзе і таксама выклікала спрэчкі. Карыстальнікі падзяліліся на тых, хто бачыў яе сіне-чорнай ці бела-залатой.