П'яны грамадзянін Польшчы спрабаваў уехаць у Беларусь на легкавой машыне ў аб'езд пунктаў пропуску праз ўчастак зялёнай мяжы, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
У 500 метрах ад мяжы група выявіла аўтамабіль Opel з 45-гадовым п'яным палякам ўнутры. Выразных тлумачэнняў свайму ўчынку ён даць не змог.
У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа па ч.1 ст.371 КК (наўмыснае незаконнае парушэнне дзяржаўнай мяжы на механічным транспартным сродку).
0
0
0
0
0
0