Дэтэктар хлусні пацвердзіў намеры дэпутата Надзеі Саўчанка ажыццявіць звяржэнне канстытуцыйнага ладу ва Украіне і яе гатоўнасць пайсці на злачынства, каб захапіць дзяржаўную ўладу. Пра гэта паведамляе Украінская праўда са спасылкай на прэс-службу СБУ.
Вынікі даследавання паказалі, што «Саўчанка абмяркоўвала планы гвалтоўнага звяржэння канстытуцыйнага ладу, удзельнічала ў незаконных дзеяннях са звяржэннем канстытуцыйнага ладу і асабіста рыхтавала гвалтоўнае звяржэнне канстытуцыйнага ладу».
Таксама паліграф пацвердзіў, што дэпутат абмяркоўвала планы і рыхтавалася да ўзброенага захопу ўлады, для чаго шукала і перавозіла зброю.
Свае планы Саўчанка абмяркоўвала з Уладзімірам Рубанам (кіраўнік «Афіцэрскага корпусу»), Аляксандрам Захарчанкам (кіраўнік «ДНР»), Аляксандрам Цімафеевым («міністр даходаў і збораў ДНР»).
У прыватнасці, яна абмяркоўвала з саўдзельнікамі планы забойства кіраўнікоў і асабіста размеркавала ролі ў замахах.
«Ёю быў распрацаваны выразны план забойства кіраўнікоў, яна дамаўлялася з саўдзельнікамі, хто і што павінен рабіць падчас замаху на забойства кіраўнікоў», - гаворыцца ў паведамленні.
Паліграф таксама паказаў, што Саўчанка рыхтавалася здзейсніць тэракт ва «Урадавым квартале» і будынку Вярхоўнай Рады.
Саўчанку затрымалі 22 сакавіка, ёй пагражае пажыццёвае зняволенне.