У пачатку сакавіка 34-гадовы беспрацоўны бабруйчанін разбіў скарбонку і скраў грошы ў свайго сямігадовага сына, які паспеў сабраць 20 даляраў, 300 расійскіх рублёў і 56 беларускіх рублёў. Грошы, якія хлопчык збіраў на летні адпачынак, мужчына змарнаваў на спіртное.
— Суд прызнаў мужчыну вінаватым у таемным выкраданні маёмасці (крадзяжы), якое было здзейснена паўторна. Яго прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады,
— распавяла «Камсамолцы» старшы памочнік пракурора горада Бабруйска Наталля Лосева.
0
0
0
0
0
0