Зноў у Сітне вясна набіраецца моцы
І чаромхавы вецер плыве па Лясной
Зноў прылётныя качкі шчыруюць у ціхай затоцы
Тут ім рай і прывольле вясной.
Гэтак Павал, з надзеяй і сьветлай і шчырай,
Два гады адслужыўшы ў «раю»,
Ён, пакінуўшы сіценскі вырай,
Адляцеў у затоку сваю.
Тэрмінова вам трэба парушыць рэглямэнт
Адцурацца часова ад ежы мясной
Ды адкласьці візіт свой у Эўрапарлямэнт
Каб наведаць той дом, на Лясной.
Тут — Лясная, а там — Мураўішча
У аблозе бландзінак-бяроз
Дробат дзятла там, івалга сьвішча
І зязюлі галосяць да сьлёз.
Аб тым хлопцу зязюлі шкадуюць
Што да Менску ад’ехаў адзін…
Запрашаюць на фэст, прапануюць:
«Ты прыедзь хоць на пару гадзін!»
Каб аб’ехаць Палучча зь Нядружным
На Кабылінай марыць гары
І на МАЗе, што зь лесам загружаным
Апынуцца ў Конным Бары.
Сярод лесу палеткаў палоскі
Помняць Паўла і голас яго.
Дачакаюцца, веру, палеткі і вёскі
Дачакаюцца сябра свайго!
* * *
Чытайце штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН новыя творы і мініятуры. Для сэрца, для розуму, для мовы.