Студэнцкая ініцыятыва Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае ўсіх да паездкі на беларускія магілы на дзень памяці продкаў — Дзяды.
У нядзелю 2 лістапада сустракаемся аб 11-й гадзіне на пляцоўцы каля мэтро Centrum.
Нядаўна была адшукана магіла Пятра Ластаўкі. Дапамог у пошуку сп. Юры Туронак.
Акрамя магілы Пятра Ластаўкі, якая знаходзіцца у г. Nowy Dwor Mazowiecki, сябры БНП у апошні час адшукалі месцы спачыну Антона Асяндоўскага (Мілянувак) і Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча (варшаўскія могілкі Павонзкі).
Беларуская Нацыянальная Памяць на сваёй старонцы ў сеціве стварыла інтэрактыўную мапу, дзе зьмяшчае інфармацыю пра ўсе вядомыя месцы, зьвязаныя зь беларусамі і беларускай дзейнасьцю.
Ахвотных дапамагчы запрашаем далучацца да нас!