У ноч на 20 кастрычніка з’явілася інфармацыя пра аварыю ў Пінску. Нібыта супрацоўнік міліцыі на службовым аўто збіў пешахода на пераходзе каля 12 гадзіны ночы. Але ці праўда гэта?

Відавочцы пацвярджаюць факт ДТЗ. Ля пешаходнага перахода стаяла міліцэйская машына з разбітым шклом, на месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, стаяла хуткая.

Але ж падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя. У Пінскім ГАУС паведамілі, што на выходных не могуць нічога пракаментаваць.

Дзмітры Іванюк, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, распавёў «НН», што следчыя на месца здарэння не выязджалі. Гэта значыць, што калі і было ДТЗ, то пацярпелы - калі ён быў - жывы і не атрымаў цяжкіх цялесных пашкоджаннняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?