Так, падчас штурму гатэлю «Тадж?Махал» у Мумбаі знайшлі больш за 12 целаў, невядома, праўда, чые гэта целы — тэрарыстаў ці пастаяльцаў.

«Паўсюль была кроў», ? кажа супрацоўнік паліцыі.

Прадстаўнік спэцназу таксама зазначыў, што апэрацыя супраць тэрарыстаў пасоўваецца паволі, каб пазьбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.

«Мы маглі тэрарыстаў адразу зьнішчыць, але там былі госьці. Паўсюль была кроў, і мы спрабавалі пазьбегнуць ахвяраў сярод мірных людзей».

Большасьць гасьцей і пастальяцаў, захопленных у сераду ў гатэлі «Тадж?Махал» і гатэльным комплексе «Абэрой?Трайдэнт», блякаваныя ў нумарах і другіх памяшканьнях зь вечара серады, да пятніцы выйшлі.

Ня выключана, што ў закладніках яшчэ застаюцца людзі, а супраціў аказваць адзін?два тэрарысты.

Апэрацыя працягваецца ў жылым комплексе «Нарыман».

Усяго, паводле апошніх зьвестак, больш за 140 загінулых.

Паводле РИА Новости

Глядзі яшчэ:
Жах у Бамбэі. Фотарэпартаж

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0