Нацыянальны банк Беларусі пачаў барацьбу з тымі, хто распаўсюджвае ілжывую інфармацыю.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банку Беларусі Анатоль Драздоў.

Паводле спадара Драздова, у Расеі пачата каля 10 крымінальных спраў аб недобрасумленнай канкурэнцыі ў банкаўскай сфэры:


«Ва ўмовах фінансавага крызысу ў Расеі канкурэнты пачалі зводзіць рахункі адзін з другім распаўсюджваючы ілжывыя чуткі пра банкруцтва нейкага банку, каб расчысьціць сабе месца на рынку.

Натуральна, што такая сытуацыя можа паўтарыцца і ў нас. Так як у нас былі тэлефанаваньні, што нехта такое нібыта гаворыць у касавых залях банкаў, Нацбанк распаўсюдзіў адмысловы ліст і папрасіў паведаміць, ці ёсьць такія факты. І калі яны ёсьць, то прымаць меры, бо распаўсюд чутак зьяўляецца злачынствам».

Анатоль Драздоў патлумачыў, што рабіць нельга:

«Нельга распаўсюджваць ілжывую інфарацыю пра тавары і паслугі. Выказаць свае меркаваньні суседу па чарзе — калі ласка. Але

хадзіць па касавай залі і казаць, маўляў, не кладзіце грошы ў гэты банк, бо ў яго будуць нейкія праблемы, — гэта ўжо чыстая крымінальшчына.
Гэта распаўсюд ілжывай інфармацыі. Таму мы рэкамэндавалі, калі такія грамадзяне будуць у касавых залях, то даручаць супрацоўнікам дэпартамэнту аховы іх затрымліваць. Далей няхай разьбіраецца сьледчы».

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0