Прататып аэратаксі, распрацаваны ў расійскім інавацыйным цэнтры «Сколкава», не змог прайсці першае выпрабаванне і паваліўся ў гурбу снегу. Ён падняўся ў паветра, праляцеў некалькі метраў і ўпаў. Пра гэта паведамляе TJournal.
Дрон распрацоўвала кампанія «Барціні», кошт апарата ацэньваецца ў $180 тысяч.
Прататып, прадстаўлены на відэа, выглядае як аэратаксі ў мініяцюры. Запуск паўнавартаснай версіі запланаваны на 2020 год. Мяркуецца, што такі апарат зможа падняць чатырох чалавек і развіваць хуткасць да 250 кіламетраў у гадзіну.
0
0
0
0
0
0