Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што 2009 год будзе складаным.

«Мы робім усё, каб тэндэнцыі, якія народжаныя не намі, як мага хутчэй прайшлі і не закранулі нашых людзей.

Перабольшваць тое, што я кажу, нельга, але і не браць пад увагу гэта не варта.

Мы будзем казаць народу нават горкую праўду, калі нас будуць чакаць складаныя часы.
Сітуацыя складаецца так, што панікі быць не павінна. Нам удаецца яшчэ трымацца.

Мы не павінны апусьціць рукі, як гэта робяць у іншых краінах, спасылаючыся на крызіс. Крызісу ў краіне няма», — заявіў Лукашэнка на калядным набажэнстве ў Сьвята-Духавым катэдральным саборы ў Менску.

Прэзідэнт перадаў у дар Беларускай праваслаўнай царкве спісак абраза (копія) Божай Маці Вастрабрамскай.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0