— «Газпром» фармальна застаўся з той цаной, на якой настойваў (230 даляраў), але на ўкраінскай мяжы газ будзе прадавацца ўжо па 95, прычым кампаніяй, якая афіляваная з «Газпромам». Украіна на гэтым перапродажы нічога не губляе. Дадамо, што галоўным для Ўкраіны было «палітычна-эканамічнае пытаньне», а ня чыста газавае. Так што цана ў 95 газавых даляраў — перамога новай украінскай улады, для якой канфлікт тэстам, як трэба сябе паводзіць: ці адразу пайсьці на саступкі, ці ўпарта гнуць сваю лінію, ці адшукаць нейкую кампрамісную формулу.

Адзначу, што Ўкраіна з Расеяй дамовіліся самі, без удзелу Брусэлю. Гэта выгадна Расеі — ёй не давялося слухаць папрокі ў свой адрас. Выгадна і Ўкраіне — роля «пакрыўджанага хлопчыка», за якога заступаецца Захад, спрацавала б не на карысьць украінскай ўладзе.

Адбылася энэргетычная нічыя. Але палітычна гэта перамога Ўкраіны. Украінская ўлада з гэтай сытуацыі выйшла ідэальна, не згубіўшы твару, вытрымаўшы паўзу й учасна паставіўшы свой подпіс. Думаю, Юшчанка дадаў сабе некалькі адсоткаў на выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0