Беларуска‑ізраільскі дуэт у складзе Максіма Мірнага і Эндзі Рама прайграў у другім крузе парнага разраду Australian Open іспанцам Фелісіяна Лопесу і Фернанда Вердаска з лікам 2:6, 4:6. Мірны і Рам, натуральна, выбылі з далейшай барацьбы.

Пакідае парны турнір і Тацяна Пучак, разам з расіянкай Настассяй Радзівонавай. Сёння ў другім раўндзе яны саступілі Ане‑Лене Гронефель (Нямеччына) і Паці Шнідэр (Швейцарыя) — 7:5, 3:6, 0:6.

У парным разрадзе жаночага падтурніру ў нас застаецца Вікторыя Азаранка. У дуэце з расіянкай Верай Званаровай яны заўтра выйдуць на корт супраць францужанак Аліз Карнэ — Карнэль Пэн.

Нагадаем, што Вікторыя выступае і ў індывідуальным разрадзе.

Заўтра ў 1/16 фіналу яна згуляе супраць Амэлі Марэсмо.
Матч пачнецца а 2‑й гадзіне ў ноч на суботу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?