Дзіўныя павароты здольныя перажываць былыя намеснікі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па ідэалогіі, сённяшні намеснік старшыні Савета Рэспублікі кардынальна памяняў свае погляды: «Мы ўпэўненыя, што наша будучыня наўпрост звязана з Еўрасаюзам, таму гэты кірунак для нас вельмі важны, не менш важны, чым расійскі», — сказаў Анатоль Рубінаў на сустрэчы ў Мінску з дэлегацыяй чэскіх парламентарыяў.

Ягоныя словы рэтранслюе дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?