Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе без абмежаванняў трымаць зямельныя ўчасткі.

Указ №64 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях будаўніцтва, канфіскацыі і выдзялення зямельных участкаў» скасоўвае правядзенне аўкцыёнаў пры выдзяленні зямельных участкаў юрыдычным асобам ды індывідуальным прадпрымальнікам для будаўніцтва і абслугоўвання нерухомай маёмасці, прызначаных для вытворчасці тавараў, выканання прац, аказання паслуг.

Дадзеную норму тлумачаць патрэбай «паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў малых паселішчах і сельскай мясцовасці».

Аўкцыёны захаваюцца ў гарадах з насельніцтвам звыш 50 тысяч жыхароў, а за аблвыканкамамі замацоўваецца права выдзяляць пэўныя ўчасткі зямлі толькі паводле вынікаў таргоў.

Таксама чарговы ўказ прыпыніў дзеянне ўказу ад 7 лютага 2006 году №87 «Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, лецішчаў», паводле якога ўласнік цягам трох гадоў мусіць пабудавацца на набытым участку
. Распрацоўшчыкі ўказу спадзяюцца, што гэтая мера «дазволіць грамадзянам, разлічыўшы свае фінансавыя магчымасці, спакойна скончыць распачатае будаўніцтва».

Гэтыя дзве перамены палягчаюць жыццё простым грамадзянам, якія будуюцца, і спрыяюць бізнесоўцам. Аднак

досвед Расіі і Украіны ў гэтай сферы паказвае, што адначасова яны адкрываюць для людзей, набліжаных да ўлады, неабмежаваную магчымасць атрымаць і трымаць (няма вымогі будоўлі) перспектыўныя дзялянкі зямлі.

Адсутнасць аўкцыёнаў азначае бесканкурэнтнасць. А без патрэбы сканчаць будаўніцтва за 3 гады можна і чакаць лепшых часоў — калі крызіс мінецца і цэны на зямлю ізноў папаўзуць уверх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?