Юніёрская зборная Беларусі па хакеі атрымала другую перамогу на чэмпіянаце свету ў групе «А» першага дывізіёна, які праходзіць у Мінску з 6 па 12 красавіка.

7 красавіка падапечныя Сяргея Пушкова з лікам 4:1 (2:0, 0:0, 2:1) выйгралі ў каманды Польшчы.

Шайбы закінулі: у беларусаў — Кірыл Гатавец (11.59, у большасці 5 на 3), Міхаіл Хараманда (19.57), Мікалай Сусло (48.08) і Аляксандр Кобус (59.59, у большасці), у палякаў — Бартламей Быхаўскі (56.55, у большасці).

У яшчэ адным матчы другога гульнёвага дня Літва, якая лідзіравала пасля стартавага тура, саступіла венграм — 3:4 (1:1, 1:3, 1:0). У зборнай Венгрыі беларусы выйгралі ў першы дзень — 5:4 (1:2, 2:0, 1:2, 0:0, буліты — 4:3).

Становішча каманд: Беларусь — 5 ачкоў (2 гульні; розніца шайб 9‑5), Венгрыя — 4 (2; 8‑8), Літва — 3 (2; 8‑5), Польшча — 2 (2; 5‑7), Казахстан — 1 (1; 3‑4), Украіна — 0 (1; 1‑5).

8 красавіка пройдзе матч Казахстан — Украіна, 9 красавіка — Венгрыя — Польшча, Казахстан — Літва, Беларусь — Украіна.

У вышэйшы дывізіён выходзіць пераможца групы.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0