55 саджанцаў яблынь зніклі з саду КСУП «Брылёва», што пад Гомелем.
Невядомыя ноччу праніклі ў пасадкі паміж пасёлкам Пралетарскі і вёскай Мічурынскае і выкралі дрэвы, якія каштуюць каля 420 тысяч рублёў. Зладзеі альбо недзе заляглі на дно або, наадварот, гандлююць дрэўцамі на рынку. Дарэчы, апошні варыянт выбрала 42‑гадовая жыхарка абласнога цэнтра, якая «пасвілася» каля паліклінікі № 8, дзе нядаўна былі высаджаны туі і ядловец. Жанчына выцягнула пяць туй і куст ядлоўцу, што заўважыла вартаўніца ўстановы і выклікала міліцыю, нарад якой прыбыў з аўчаркай. Тая ўзяла след, i кабеце, якая жыве ў прыватным доме і нідзе не працуе, давялося «здацца». Яна прызналася, што прадавала ўкрадзеныя дрэўцы па 25 тысяч рублёў за штуку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?