Найбольшы каталіцкі фэст у Будславе, галоўнае сьвята рэжыму (Дзень незалежнасьці ад Эўропы), мэдыяваль у Наваградку – традыцыйныя і ўвадначас не падобныя да мінулагодніх імпрэзы. Будслаўскі фэст быў яшчэ лепш арганізаваны і сабраў яшчэ больш вернікаў, чым летась. Дзень рэспублікі выйшаў яшчэ больш паўночнакарэйскім – на парад вывелі нават маладых у шлюбных строях. Наваградзкае сьвята – яшчэ больш разгульным, але пад бел-чырвона-белым сьцягам, зь якім цяпер адназначна асацыюецца ўсё незалежнае – нават калі расейскамоўнае.

У астатнім лета засталося летам. «Бунт», як некалі прадцеча яго «Зубр», размалёўвае сьцены і нават асфальт фірмовымі лягатыпамі. У Менск сьледам за мошчамі сьвятога Міколы прывезьлі руку Яна Хрысьціцеля пад аховай казакоў. Летась гэтая сонная цыклічнасьць не выклікала б такога ўнутранага пратэсту. А любыя праявы жывога мысьленьня, дзеяньня, жывой Беларушчыны – такой радасьці. Пасьля гэтае вясны хочацца большага. Хочацца... усяго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?