У паўфінале (ці фінале Усходняй канферэнцыі) «пінгвіны» не далі ніводнага шанцу «Караліне», выйграўшы серыю з лікам 4:0 (3:2, 7:4, 6:2, 4:1).

Прычым тлустую кропку «Пітсбург» паставіў сёння ў гасцях, выйграўшы матч з лікам 4:1.

«Пінгвіны» бралі Кубак Стэнлі ў 1991 і 1992 гадах.

У 2008 г. выйшлі ў фінал, але прайгралі акурат «Дэтройту», якому сёлета застаўся крок да фіналу. У сваім паўфінале «чырвоныя крылы» выйграюць у «Чыкага» з лікам 3:1. Магчыма, апошні матч, пройдзе сёння ноччу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0