Дамова аб будаўніцтве АЭС у Беларусі можа быць падпісана падчас візіту Ўладзіміра Пуціна ў Минск, лічыць генеральны дырэктар расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Росатом» Сяргей Кірыенка. «Вядзецца пра станцыю з двух энергаблокаў магутнасцю больш тысячы мегават, — удакладніў кіраўнік «Росатома».

Беларусь прыняла рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі з двума блокамі магутнасцю 1 тыс. Мвт кожны. Будаўніцтва першага блока плануецца завяршыць у 2016 годзе, другога — у 2018 годзе. Сёлета на будаўніцтва станцыі ўрад прадугледзнеў фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту ў памеры 172,4 млрд.

Па прагозах, вытворчасць электраэнергіі АЭС складзе 27‑30% ад сумарнага аб’ёму вытворчасці электраэнергіі ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?