Учора, 27 мая, прайшлі два перанесеныя матчы 10‑га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Гулялі каманды, што ў нядзелю згуляюць у фінале Кубку Беларусі — «Шахцёр» і «Нафтан».

«Нафтан» прайграў у Гродне «Нёману» — 0:2,

а «Шахцёр», які займаў перад матчам вылятальнае з «вышкі» перадперадапошняе месца

ўзяў і перамог пяціразовага чэмпіёна і сёлетняга лідэра чэмпіянату БАТЭ, ды дзе, у Барысаве — 2:3.

Прычым БАТЭ першым адкрыў лік (Арцём Радзькоў, 42), а салігорцы ўзялі ў забілі тры мячы ў адказ (Дзмітры Платонаў, 45, Ігар Зюлеў, 54, 56). На 90‑й хвіліне Сяргей Сасноўскі скараціў лік да мінімуму.

Турнірнае становішча:

БАТЭ — 25, Дынама Брэст — 17, Нёман — 16,

Дынама Мінск, Тарпеда Жодзіна — 15, МТЗ‑РІПА — 14, Нафтан, Дняпро — 13, Гомель — 12, Шахцёр — 11, Граніт — 10,

Мінск — 9, Віцебск — 7, Смаргонь — 5.

Рэшта матчаў пройдзе ў суботу. «Дынамаўцы» Брэста згуляюць з «Дняпром», мінскія дынамаўцы на стадыёне «Дарыда» з МТЗ‑РІПА, «Тарпеда» адправіцца ў Смаргонь.

У нядзелю на стадыёне «Дынама» пройдзе фінал Кубку Беларусі: «Шахцёр» — «Нафтан». Пачатак у 18:00. Уваход на матч вольны.

Наступны, 11‑ты тур, будзе згуляны толькі 27‑28 чэрвеня. Прычына - адборачны матч да чэмпіянату свету 6 чэрвеня (Беларусь — Андора, матч пройдзе ў Гродне), а 16 чэрвеня ў заходняй Швецыі стартуе маладзёвы чэмпіянат свету па футболе, дзе гуляюць беларускія футбалісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0