Краязнаўчыя вандроўкі па Ганцаўшчыне (Брэсцкая вобласць), арганізаваныя моладзевым грамадскім аб’яднаннем «Гісторыка», пройдуць 19 ліпеня.

Экскурсія: «Помнікі гісторыі і архітэктуры Ганцаўшчыны» (Брэсцкая вобласць).

Маршрут: в.Агарэвічы — в.Шашкі — в.Вялікія Круговічы — в.Будча — в.Людвікова — в.Чудзін, Ганцавічы (краязнаўчы музей).

Падрабязней пра месцы вандроўкі:

Агарэвічы — Палацава-паркавы ансамбль-комплекс Свяржынскіх (з паркам, ставамі і брамай — усё як трэба).

Шашкі — былая сядзіба ва ўрочышчы Юліна паміж вёскамі Агарэвічы і Шашкі (рэшткі парку другой паловы ХІХ стагоддзя; брама, склеп, рэшткі сядзібы).

Круговічы — Свята-Георгіеўская царква ХІХ стагоддзя (ікона Боскай маці (XVII стагоддзе); драўляная скульптура Распяцця, успаміны пра сядзібу Абуховічаў, прысады серабрыстай таполі, капліца, дом аканома).

Будча — Свята-Юр’еўская царква 1896 году — помнік драўлянага дойлідства. Успаміны пра Радзівілаў. (Прырода там — цуд!)

Людвікова — былая памежная застава (Заходняя/Усходняя Беларусь) — з’явіліся ўнікальныя дакументы з Музея гісторыі Варшавы і з Грэцкага архіву.

Гэтыя месцы любіў фалькларыст і этнограф Аляксандр Сержпутоўскі (у яго юбілей гэтым годам — 145 гадоў. Пра яго таксама могуць апавесці).

Чудзін — Свята-Юр’еўская царква 1867 году.

Для зацікаўленых: +37529 7610794 (Кірыла)

Вандроўка праводзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

«Будзьма беларусамі!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0