Колькасць памерлых ад грыпу A/H1N1 у Аргентыне вырасла да 337 чалавек. Аргентына па колькасці памерлых даўно абагнала Мексіку — там 146 загінулых і Бразілію (129 выпадкаў).

Усяго, паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, пацвержаныя 162 тысячы 380 выпадкаў захворвання. Памерлі 1 154 чалавекі.

У лабараторыях многіх краін свету працягваецца праца над супрацьвіруснай вакцынай. Чакаецца, што ў большасці краін антывірусны прэпарат з’явіцца гэтай восенню.

Вядомыя супрацьгрыпозныя сродкі Tamiflu і Relenza часта былі неэфектыўнымі супраць A/H1N1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?