Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (9-е месца ў сусветным рэйтныгу) выйшла ў другое кола адкрытага чэмпіянату ЗША — апошняга ў сезоне турніра серыі «Вялікага шлема». 31 жніўня ў 1/64 фіналу яна перамагла румынку Аляксандру Дулгеру (78) — 6:1, 6:1 і цяпер сустрэнецца з Барбарай Заглававай-Стрычовай з Чэхіі (117).

Найвышэйшым дасягненнем Азаранка на US Open з’яўляецца выхад у чацвёртае кола (2007 г.).

Вольга Гаварцова (65) у стартавым матчы саступіла Сане Мірзэ з Індыі (74) — 2:6, 6:3, 3:6, а Настасся Якімава (89) — амерыканцы Ване Кінг (114) — 1:2 (адмова).

Дзмітры Ўласаў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0