Пасля «Навальніцы» прыспеў час «Камяніцы».

Для тых, хто не жадае ў суботу 12 верасня адзначаць свята гораду сярод бетонных будынкаў і гарадскога тлуму, ёсць альтэрнатыва. Пасля «Навальніцы» прыспеў час «Камяніцы» – прадстаўнічага фольк-фестывалю пад Мінскам. Якіх пяць кіламетраў ад мікрараёну Малінаўка, на тэрыторыі музею народнай архітэктуры і побыта, больш вядомага як Строчыцы, на вольным паветры сярод старых хат і млыноў адбудзецца выступ гуртоў «Крыві», «Стары Ольса», «Нагуаль», «Джамбібум» і «Гаротніца» ды іншых.

«Верасень і фольк – браты-блізняты, – кажа Вераніка Круглова, лідэрка «Крыві». – Хаця на «Камяніцы» мы зайграем у джаз-рокавым гучанні: з бубнам і басам. Гэта будзе своеасаблівая анталогія: створаныя «Крыві» новыя і старыя песні. Так што ўсіх сардэчна запрашаю 12-га верасня на фольк-фэст у Строчыцы!»

Канцэрт дабрачынны: усе грошы ад продажу білетаў пайдуць на рахунак музею. Кошт - 6300 (дарослы квіток), 3200 (дзіцячы). Пачатак а 15.

ЛК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0