Сямігадовы школьнік загінуў 27 верасня ў выніку дарожна‑транспартнага здарэння ў Салігорскім раёне.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося на скрыжаванні раўназначных дарог у пасёлку Новапалескі.

Хлопчык, які ехаў на веласіпедзе са сваёй пяцігадовай сястрой, трапіў пад колы грузавіка «ГАЗ‑53», за рулём якога знаходзіўся 39‑гадовы мясцовы жыхар.

Школьнік загінуў на месцы, яго сястра атрымала траўмы і шпіталізаваная ў Салігорскую цэнтральную раённую бальніцу.

Па гэтым факце распачата справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0