Рэкламшчыкі канцэрту групы The Prodigy выклаліся напоўніцу: куды не плюнь — паўсюль у мінулым месяцы была рэклама згаданага музычнага калектыву. А ці падумалі арганізатары шоу пра крохкасць чалавечай памяці?

— Асталопы! Дурні! Ідыёты! Як вы маглі прафукаць працэс на пачатковых стадыях?!

Старшыня нарады ў Адміністрацыі «наязджаў» на іншых яе ўдзельнікаў.

— Трэба было прымаць меры, калі з кожнага праса, падчас кожнай рэкламнай паузы неслася — The Prodigy. Калі на платах з’явіліся графіці The Prodigy. Калі нават на яйках фігураваў надпіс The Prodigy! Што вы рабілі? Вось вы, міністр аднаго акна?

Міністр пачаў апраўдвацца.

— Шчыра кажучы мы проста не пабачылі ў гэтым пагрозы. Хто ж ведаў, што паступова, назва групы выцясніла ў масавай свядомасці...

Ён кіўнуў на патрэт на сцяне.

— Звычайна ў нас з кожный радыёкропкі... — міністр яшчэ раз кіўнуў на патрэт на сцяне. — У выніку частка грамадства, пераважна пенсіянеры, вырашылі, што кіраўніка цяпер завуць Зэпродзіджы. Спачатку пачкамі

пайшлі лісты на імя Зэпродзіджы: прасілі, каб ён парамантаваў каналізацыю, утаймаваў суседа-алкаша.

У гэты момант міністр афіцыйных грамадскіх аб’яднанняў згадаў, як атрымалі калектыўны ліст ад настаўнікаў, якія прасілі запісаць іх у Зэпродзіджы. Відавочна, дырэктар паблытаў з «Белай Руссю»...

Старшыні ж было не да жартаў:

— Якія будуць думкі?

Слова ўзяў кіраўнік аналітычнага адзелу:

— Трэба зірнуць праўдзе ў вочы: ён мае ўзяць сябе новае імя — Зэпродзіджы. На крайні выпадак — Зэпрадзіжэнка. Старое імя выклікае асацыяцыі з дыктатурай, а імя Зэпродзіджы — гэта карт-бланш. Мы можам смела рушыць на Захад.

Усе афігелі.

— А як жа колер валасоў?.. Усім вядома,што фронтмэн The Рrodigy фарбуецца ў зялёны...

— А што? Зробім з аднаго боку зялёны, з другога чырвоны.

Нарада скончылася. Усе радасна пацягнуліся да выхаду. У гэты момант зазвінеў тэлефон. Старшыня ўзяў слухаўку.

— Алё, хто гаворыць? Анаімны патрыёт? Што хацелі б назваць? А, імёны суседзяў... Кажуць, што пры Лукашэнку жылося добра? А цяпер, пры Зэпродзіджы — абы-што? Дыктуйце... Дзякуй.

Запісаўшы імёны, чыноўнік звярнуўся да сілавіка.

— Міністр, на ўсякі выпадак, праверце сігнал. Калі што — Зэпродзіджы потым з нас персанальна спытае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?