Шавон Торэс да трагедыі.

Шавон Торэс да трагедыі.

Падчас здымак праекта MTV адна з удзельнiц пакiнула рэалiцi‑шоу па трагiкамiчнай прычыне — у яе ўзарвалiся сiлiконавыя iмплантанты.

Умовы шоу патрабавалi, каб удзельнiкi скакалi ў ваду па чарзе. Калi давялося скакаць Шавон Торэс, яна няўдала прызямлiлася — на жывот, замест таго, каб скокнуць салдацiкам. Штучныя грудзi не вытрымалi такога жорсткага абыходжання i ўзарвалiся. Дзяўчыну тэрмiнова даставiлi ў бальнiцу. Медыкi канстатавалi разрыў сiлiконавых iмплантантаў, а таксама моцныя выцятасцi. Па парадзе дактароў яна пакiнула шоу, аб чым шкадуюць яе шматлiкiя прыхiльнiкi, якiя лiчаць Торэс адзiным упрыгажэннем праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?