Выдавец БДГ-онлайн, сябар кансультацыйнай рады пра адміністрацыі прэзідэнта Пятро Марцаў рыхтуе ўласную праграму інтэрнэт‑тэлебачання. Праект стартуе ў жывым эфіры 30 кастрычніка.

Пятро Марцаў: «Гэта штотыднёвая перадача. Будзе выходзіць ўвечары па пятніцах. Перадача будзе прыблізна 30 хвілінаў. Гэта будзе размова на актуальныя тэмы тыдня з госцем. Госць, як правіла, гэта вядомы чалавек у нейкай сферы. Праўдападобна, мы будзем пачынаць з бізнес‑аўдыторыі, паколькі яна найбольш мае доступ да шырокапалоснага інтэрнэту. Перадача будзе ў жывым эфіры. Гэта тое, што тут ніхто пакуль не рабіў, прынамсі ў інтэрнэце.

Ганна Соўсь: На якой мове будзе перадача?

Марцаў: Усё залежыць ад гасцей. На якой мове яны будуць гаварыць, на такой і будзе перадача. Хоць на ангельскай, хоць на беларускай, хоць на расейскай, як госць будзе гаварыць. Першая перадача будзе па‑расійску.

Соўсь: Хто будзе першым госцем?

Марцаў: Не скажу.

Соўсь: Вы будзеце вядучым?

Марцаў: Так. Якія асаблівасці? Гэта, напэўна, першая тэлеперадача ў інтэрнэце ў жывым эфіры і, напэўна, першая перадача з арыгінальным кантэнтам. Пакуль паказваецца толькі перадачы, якія ідуць на другіх сайтах, на другіх тэлеканалах. Другая адметнасць — жывы эфір, трэцяя асаблівасць — гэта месца, зь якога будзе наўпроставая трансляцыя. Гэта менская кавярня «News‑Cafe». Гэта будзе не запіс, а тэлевізійная трансляцыя. Я ніколі не рабіў тэлеперадачаў, паглядзім, што атрымаецца…»

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?