З 29 кастрычніка па 5 лістапада ў Ратушы Осла (Нарвегія) праходзіць выстава беларускіх мастакоў нонканфармістаў «Мастацтва супраць дыктатуры».

 Беларуская вясна-2006. Юлія Шатэрнік

Беларуская вясна-2006. Юлія Шатэрнік

 Страта. Алесь Пушкін

Страта. Алесь Пушкін

 Шчытаносцы. Алесь Марачкін

Шчытаносцы. Алесь Марачкін

На выставе сабрана 32 працы адзінаццаці беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і ЗША: Алеся Марачкіна, Алеся Пушкіна, Алеся Шатэрніка, Ягора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юлі Шатэрнік, Юрыя Платонава, Янкі Рамановіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна.

На адкрыцці выставы ў Ратушы, адным з самых вядомых будынкаў Осла, што стаіць на беразе Осла-фіёрда, 29 кастрычніка прысутнічала каля 200 гаьцей. Выступалі нарвежскія палітыкі. Прыехалі на адкрыццё і беларускія мастакі Алесь Шатернік і Алесь Пушкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?