Як паведамілі NN.BY у Дзяржаўным памежным камітэце, на ўсіх памежных пунктах пропуска ўведзены ўзмоцнены прапускны кантроль.

Памежнікі ад пятніцы ўжываюць маскі і іншыя сродкі абароны ад вірусных захворванняў.

Праводзіцца апытанне ўсіх, хто перасякае дзяржаўную мяжу Беларусі, а таксама візуальны нагляд.

Пры выяўленні прыкметаў захворвання памежнікі звяртаюцца па дапамогу да медыкаў. У прэс‑службе Дзяржаўнага памежнага камітэту адзначылі, што ўсе мерапрыемствы праводзяцца сумесна з Міністэрствам аховы здароўя.

Акрамя вышэйпералічаных мераў, пакуль нічога не прадпрымаецца. Памежныя службы працуюць у звычайным рэжыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?