Як паведаміла наша крыніца ў адной з бальніц, у іх установе, а таксама шэрагу сталічных бальніц адменены планавыя аперацыі, а ўсе анэстэзіёлагі занятыя лячэннем і ратаваннем хворых на грып, ВРВІ і выкліканыя імі ўскладненні.

Пазней інфармацыю пацвердзілі ў Камітэце аховы здароўя Мінгарвыканкаму.

Як паведаміла ў аўторак Міністэрства аховы здароўя, за мінулы тыдзень у краіне зафіксавана 70 тыс. выпадкаў захворвання на грым і ВРВІ. Усяго за кастрычнік — 322 тыс. выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцый. Гэта на 41% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

«Горад не гатовы да наяўнай сітуацыі», — падкрэсліла наша крыніца.

УСЕ НАВІНЫ НА ТЭМУ ЭПІДЭМІІ ГРЫПУ, ПАРАДЫ, ДАВЕДКІ І ЖАРТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?