Юнака завуць Багдан Ярмохін, пытанне пра яго задаў карэспандэнт дзяржаўнага тэлеканала «Расія». Ён таксама згадаў, што цяпер яго калегі здымаюць пра падлетка рэпартаж.

Са слоў карэспандэнта «Расіі», Багдана «з дапамогай маніпуляцый і пагроз спрабавалі выманіць назад на тэрыторыю Украіны».

«Так, падманным шляхам хлопец быў вывезены, мы яго злавілі на мяжы з Беларуссю, — пацвердзіла Львова-Бялова. — У апошні момант паспелі з сілавымі структурамі яго на мяжы спыніць».

Па словах упаўнаважанай, Ярмохіну аказвалі дапамогу некалькі чалавек, якіх яна назвала «агентамі» — у тым ліку яму арганізавалі машыну з кіроўцам і «скідвалі грошай».

З незалежных крыніц вядома, што на момант пачатку поўнамаштабнага ўварвання Багдан Ярмохін быў сіратой і яго законным прадстаўніком з'яўляўся дырэктар Марыупальскага каледжа, дзе юнак вучыўся (гэта нармальная практыка для падлеткаў старэйшага ўзросту).

Пасля пачатку вайны ён апынуўся ў ліку 31 дзіцяці, якіх «знайшлі ў падвалах Марыупаля» (па выразе Марыі Львовай-Бяловай), і быў спачатку перавезены ў Данецк, а пазней у Падмаскоўе, дзе юнака перадалі пад апеку ў прыёмную сям'ю.

Пазней Ярмохін, па словах упаўнаважанай, ездзіў на адну з арганізаваных ёю змен «па інтэграцыі і псіхалагічнай рэабілітацыі» ў якасці старшага куратара і «працаваў з хлопцамі з новых рэгіёнаў».

«Вельмі пазітыўны хлопчык, дапамагаў нашым вайскоўцам, такі проста прарасійскі» — сказала на прэс-канферэнцыі ўпаўнаважаная.

Дзе цяпер знаходзіцца Ярмохін і што з ім адбываецца, невядома. У свае акаўнты ў сацсетках Ярмохін апошні раз заходзіў раніцай 23 сакавіка.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Украіны распавёў паслам ЕС, чаго не хапае для эфектыўнага контрнаступу

Міністр абароны Украіны анансаваў контрнаступленне на красавік-май

Кіраўнік Пентагона: Украіна мае добрыя шанцы на паспяховае контрнаступленне

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
11
Абуральна
47