Пазней высветлілася, што прозвішча мужчыны ўжо фігуруе ў крымінальных справах, заведзеных па злачынствах супраць асноў нацыянальнай бяспекі Украіны.

«Збіраў інфармацыю для ворага, пасля чаго меў намер паехаць у Беларусь», — паведамляе ГПСУ.

Выданне «Житомир.info» высветліла, што затрыманаму 81 год, і ён падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе. Як паведамляла СБУ, мужчына, вайсковец у адстаўцы, перадаваў ПВК «Вагнер» інфармацыю аб сістэме відэаназірання ў Жытоміры, а таксама звесткі пра перамяшчэнне падраздзяленняў УСУ.

22 сакавіка яго вызвалілі з-пад варты пад заклад, але пракуроры абскардзілі гэтае рашэнне. Суд па скарзе павінен быў прайсці 6 красавіка, а 1 красавіка мужчыну затрымалі каля беларускай мяжы.

Клас
19
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
12