Святлана Ціханоўская са сваімі дарадцамі. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская са сваімі дарадцамі. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

На погляд Мілінкевіча, размовы пра тое, што нашы дэмакратычныя сілы не туды зарулілі ці што няма ніякіх вынікаў іх дзейнасці, а таксама прапановы змяніць палітычных лідараў, перш за ўсё Ціханоўскую, не ўлічваюць абсалютна недэмакратычную сітуацыю ў Беларусі.

«У нас няма выбараў, не захоўваюцца правы чалавека. У гэтых умовах нельга спрабаваць выбіраць нейкі парламент, міністраў, прэзідэнта. Гэта ўсё будзе ў дэмакратычнай краіне. Цяпер трэба захаваць легітымнасць яе лідара Ціханоўскай і суб'ектнасць Беларусі як яшчэ незалежнай краіны», — адзначае былы палітык.

На яго думку, ратацыяй будзе зруйнаваны інстытут Ціханоўскай, тое, што было створана дзейнасцю самой Святланы Ціханоўскай і яе Офісам:

«Гэта была б трагічная памылка. Цяпер яна твар незалежнай Беларусі. Яна гарант незалежнасці нашай краіны ў вачах Еўропы і Злучаных Штатаў. Ліквідацыя яе інстытуту не азначае, што з тымі, хто прыйдзе ёй на змену праз ратацыю ці праз вылучэнне нейкай персоны, будуць сустракацца і гаварыць, лічыць іх прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці».

Аляксандр Мілінкевіч адзначае, што «ў Ціханоўскай ёсць тое, чаго няма ў астатніх: яна выйграла ў вачах большасці беларусаў і амаль усяго дэмакратычнага свету выбары. Яна легітымны чалавек. Новы чалавек, які б ён ні быў, не будзе легітымным».

Мілінкевіч заклікае ні ў якім разе не мяняць Святлану Ціханоўскую.

«Крытыка, дыскусіі могуць быць. Але змяніць тое, што ўтварылася, што захоўвае нашы шанцы на незалежную дзяржаву, нельга».

Alaksandar Milinkievič Аляксандр Мілінкевіч Александр Милинкевич

Аляксандр Мілінкевіч заклікае ні ў якім разе не мяняць Святлану Ціханоўскую. Скрын відэа.

На пытанне пра тое, што будзе з легітымнасцю Ціханоўскай пасля выбараў 2025 года, Мілінкевіч адказаў, што яна захаваецца ў выпадку, калі выбары будуць недэмакратычнымі.

«Час хутка змяняецца, адбываюцца непрадказальныя рэчы. Калі на той час будуць дэмакратычныя выбары, то невядома, ці яна будзе ўдзельнічаць у іх. Магчыма, яна зробіць так, як абяцала — распіша новыя выбары і пойдзе».

У любым выпадку, як адзначыў Мілінкевіч, такім раскручаным на сусветным узроўні людзям пакідаць палітыку не трэба:

«Яна можа быць міністрам ці парламентарыем. Калі нейкія сілы ёсць, то яна мусіць застацца ў палітыцы і не адыходзіць».

Чытайце яшчэ:

«Гэта маральны аўтарытэт». Мілінкевіч расказаў, хто павінен быць прэзідэнтам краіны ў пераходны перыяд. І назваў імя

Мілінкевіч прапанаваў назваць Нацыянальны аэрапорт «Мінск» імем Станіслава Шушкевіча

Аляксандр Мілінкевіч: Дэмакраты ў Расіі — за дэмакратычную імперыю

Клас
58
Панылы сорам
1
Ха-ха
17
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
7

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?