Змены і дапаўненні ў закон аб дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці ўвайшлі ў сілу 25 лістапада.

Як паведаміла прэс‑служба Камітэта дзяржаўнага кантролю, закон аб рэгістрацыі прыведзены ў адпаведнасць з дэкрэтам ад 19 снежня 2008 года № 24. У адпаведнасці з ім дагаворы арэнды (субарэнды, бязвыплатнага карыстання) маёмасці незалежна ад тэрміну, звесткі аб змене або скасаванні гэтых дагавораў, а таксама правы на нерухомую маёмасць, што ўзнікаюць у сувязі з заключэннем гэтых дагавораў, не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Вызначана, што прэзідэнтам могуць устанаўлівацца іншыя правілы дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю.

Законам удакладнены пералік адзнак, што падлягаюць унясенню ў рэгістрацыйную кнігу. Устаноўлены бестэрміновы характар адзнак аб гібелі або знішчэнні нерухомай маёмасці.

Замацавана, што рэгістратар адмаўляе ў прыёме дакументаў, прадстаўленых для ажыццяўлення рэгістрацыйнага дзеяння, у выпадках, калі названыя ў заяве аб дзяржрэгістрацыі маёмасць, права, абмежаванне (абцяжаранне) права, здзелка не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Беларусі.

Законам таксама скарочаны максімальны тэрмін ажыццяўлення рэгістрацыйнага дзеяння — сем працоўных дзён з дня падачы дакументаў (раней у выпадку выканання вялікага аб’ёму працы, неабходнай для ажыццяўлення рэгістрацыйнага дзеяння, такое дзеянне магло ажыццяўляцца на працягу 14 працоўных дзён).

Замацавана таксама, што ў выпадку ажыццяўлення рэгістрацыйнага дзеяння на падставе судовай пастановы рэгістратар не прыпыняе ажыццяўленне такога рэгістрацыйнага дзеяння з мэтай пераканацца ў адсутнасці ў зацікаўленых асоб пярэчанняў супраць яго ажыццяўлення. У мэтах абароны інтарэсаў асобы да заявы павінны быць або прыкладзеныя дакументы (іх копіі), якія сведчаць, што ў выніку ажыццяўлення адпаведнай здзелкі могуць быць парушаныя або абмежаваныя правы гэтай зацікаўленай асобы, або ў заяве павінна быць указанне на звесткі, якія пацвярджаюць гэтыя абставіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?