Рэджэп Таіп Эрдаган, Енс Столтэнберг і Ульф Крыстэрсан. Фота: Yves Herman, Pool Photo via AP

Рэджэп Таіп Эрдаган, Енс Столтэнберг і Ульф Крыстэрсан. Фота: Yves Herman, Pool Photo via AP

Па словах Столтэнберга, пасля трохбаковай сустрэчы з удзелам прэм'ера Швецыі Ульфа Крыстэрсана турэцкі прэзідэнт «пагадзіўся накіраваць пратакол аб ратыфікацыі ўступлення Швецыі ў НАТА ў парламент як мага хутчэй і супрацоўнічаць з парламентам, каб гарантаваць яго ўхваленне».

Генеральны сакратар НАТА таксама канстатаваў, што Швецыя выканала ўсе ўмовы мемарандума, заключанага на леташнім саміце Альянсу ў Мадрыдзе, каб задаволіць занепакоенасць Турцыі ў пытанні бяспекі.

«Швецыя і Турцыя пагадзіліся сёння заключыць двухбаковую дамову бяспекі. НАТА таксама значна ўзмоцніць сваю працу ў гэтай сферы, таму я ўпершыню засную ў штаб-кватэры НАТА пасаду спецкаардынатара ў пытаннях контртэрарызму», — дадаў ён.

Швецыя разам з Фінляндыяй летась падалі заяўку на ўступленне ў НАТА. Але калі Хельсінкі ўжо ў красавіку 2023-га сталі 31-м членам Альянсу, то Турцыя тармазіла ўступленне Швецыі, спасылаючыся на яе нібыта недастатковую барацьбу з тэрарызмам.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0