Фота: «Мінск-Навіны»
«Застаюцца апошнія штрыхі, але ўжо сёння людзі, якія там гуляюць, бачаць пірсы, шэзлонгі, сучасныя душавыя, зону, дзе можна пасмажыць шашлык, домікі для грамадскага харчавання, спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, незвычайныя скульптуры і фотазоны, амфітэатр, дзе будуць праходзіць культурныя мерапрыемствы», — расказала намесніца кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Мінска Аляксандра Іговіна.
Да ўрачыстага адкрыцця 29 ліпеня падрыхтавалі адмысловую праграму, якая працягнецца ад абеду да позняга вечара і завершыцца святочным феерверкам.
Калі восенню гэтага года пабудову гэтага парку анансавалі, то абяцалі, што ён будзе «з беларускім акцэнтам, з нашымі нацыянальнымі асаблівасцямі». Ці ёсць усё гэта ў выніку — чыноўніца не сказала.
Чытайце таксама:
У кожным раёне Мінска сёлета зробяць зоны адпачынку. Дзе іх размесцяць і што там будзе
Паглядзіце, як прыгожа палачане тыдзень таму адзначылі Купалле ФОТЫ
У Мінску разгадалі таямніцу знакамітай мазаікі. Вы ніколі не здагадаецеся, адкуль ідуць сляды