Фота: AP Photo / Oren Ziv, File

Фота: AP Photo / Oren Ziv, File

Паведамляецца, што Нетаньяху страціў прытомнасць у сябе дома, упаў і моцна стукнуўся галавой, пасля чаго яго прывезлі ў шпіталь на аўтамабілі хуткай дапамогі.

У офісе прэм'ера заявілі, што ён «у добрым стане» і праходзіць медыцынскае абследаванне ў бальніцы Шыба ў прыгарадзе Тэль-Авіва.

Нетаньяху 73 гады. Ён трэці раз узначаліў урад Ізраіля ў канцы снежня 2022 года. Дагэтуль ён займаў самую ўплывовую ў гэтай краіне пасаду ў 1996—1999 і 2009—2021 гадах. Агульны прэм'ерскі стаж у яго ўжо амаль 16 гадоў, і гэта рэкорд для ўсіх кіраўнікоў Ізраіля.

Чытайце таксама:

«Ізраіль не мае ілюзій датычна рэжыму Лукашэнкі». Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом Ізраіля

Ізраіль святкуе 75 год дзяржаўнасці. 10 падпісантаў Дэкларацыі незалежнасці нарадзіліся ў Беларусі

Прэм'ер-міністр Ізраіля ўпершыню дапусціў магчымасць паставак ва Украіну сістэмы «Жалезны купал»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
0