Бэн Уолес. Фота: AP Photo / Peter Dejong
Па словах брытанскага міністра, вайну Расіі супраць Украіны «можна выйграць».
«Я думаю, што Расія значна больш кволая, чым расіяне хочуць прызнаць… Раскол у іерархіі расійскай арміі цалкам рэальны, узровень страт жудасны», — адзначыў Уолес.
Ён падкрэсліў, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін «вельмі асцярожна» ставіцца да тэрыторыі краін НАТА.
«Яны вельмі, вельмі асцярожныя і імкнуцца не правакаваць. Можна сцвярджаць, што Альянс сам па сабе функцыянуе. Стрымліваючы фактар пятага артыкула дзейнічае», — заявіў Уолес.
Таксама ён дадаў, што вайна Расіі супраць Украіны прывяла да «ажыўлення» НАТА пасля «стагнацыі».
Чытайце таксама:
«Мы не Amazon». Брытанскі міністр абароны просіць Украіну быць больш удзячнай за аказаную дапамогу