Кошт паўгадавой падпіскі на дзяржаўныя штодзённікі павялічыўся роўна на 10%.

«СБ. Беларусь сегодня», «Звязда», «Народная газета» і «Рэспубліка» будуць каштаваць каля 70 тысяч за 6 месяцаў.

Цана незалежных выданняў фактычна не змянілася. «Народная воля», як і раней каштуе 57 тысяч рублёў.

Кошт паўгадавога камплекту «Нашай нівы» ад Белпошты цяпер складае 49500 рублёў
 — газета падаражэла на 180 рублёў. Падпіска праз рэдакцыю каштуе менш, 36 тысяч рублёў.

Самым дарагім выданнем краіны застаецца «Спорт-экспресс в Белоруссии». Падпіска на яго каштуе 189 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?