Аўтар скульптуры лічыць, што новы аб'ект стане «годным упрыгажэннем горада». Ён прысвяціў скульптуру будаўнікам Салігорска, а натхніла на яе стварэнне 65-годдзе горада.
«У свой час гэтыя спяцоўкі аб'ядноўвалі ўсе будаўнічыя прафесіі. Яшчэ да таго як з'явіліся пальчаткі і іншае. Можна сказаць, гэтыя спяцоўкі пабудавалі горад», — расказаў скульптар выданню «Электронны Салігорск».
Спяцоўкі размешчаныя на тумбе. На кожным з бакоў напісаныя па-беларуску словы: праца, гонар, сумленне, павага. Сама падстаўка выкананая з металу, а спяцоўкі — з сілуміну.
Чытайце таксама:
У Салігорску ад удару токам загінула паўтарагадовае дзіця. У ванну ўпаў фен