На відэа, якія выкладалі відавочцы, відаць магутныя пажары. На фоне чуваць гукі выбухаў. Расійскія СМІ паведамлялі таксама пра гукі аўтаматных чэргаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтаматнымі чэргамі спрабавалі збіваць беспілотнікі, якія атакавалі аэрадром.

Пскоў — месца базавання расійскай паветрана-дэсантнай дывізіі і 334 палка вайскова-транспартнай авіяцыі.

Губернатар Пскоўскай вобласці Міхаіл Вядзёрнікаў пацвердзіў атаку беспілотнікаў на пскоўскі аэрапорт. Паводле яго заяў, Мінабароны РФ адбівае яе. Маштаб разбурэнняў удакладняецца. Сцвярджаецца, што ахвяр няма.

Над Псковам і вобласцю абмежавалі палёты самалётаў.

Пазней у экстранных службах РФ паведамілі, што чатыры самалёты Іл-76 пашкоджаныя пасля атакі на вайсковы аэрадром.

Іл-76 — цяжкі вайскова-транспартны самалёт. Адзін такі самалёт каштуе дзясяткі мільёнаў даляраў.

Атака на Пскоў працягваецца на працягу 1,5 гадзіны. Уся паліцыя паднятая па трывозе, на рукі выдадзеная зброя.

У Тульскай вобласці, а таксама над часткай Маскоўскай і Калужскай абласцей уведзены план «Дыван». 

Пра гук выбуху паведамляюць у Бранску.

Клас
33
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1