Фота: Straz_Graniczna / Twitter

 Фота: Straz_Graniczna / Twitter

«Паглядзім, як будзе паводзіцца Беларусь або рэжым у асобе Лукашэнкі», — сказаў ён.

У панядзелак у сумеснай заяве міністры ўнутраных справаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі запатрабавалі ад Беларусі вываду групы «Вагнера», а таксама адводу мігрантаў ад мяжы і адпраўкі іх у краіны паходжання. Яны таксама дамовіліся закрыць мяжу з Беларуссю ў выпадку крытычных інцыдэнтаў, якімі можа быць ужыванне зброі ці прарыў групы мігрантаў.

Вонсік, адказваючы на ​​пытанне вядоўцы, прызнаў, што разлічвае на змякчэнне палітыкі Мінска. 

«Я спадзяюся, што памякчэе ў многіх вымярэннях, не толькі ў міграцыйнай палітыцы, але і ў гульні мускуламі. Не трэба, каб за нашай мяжой стаяла група злачынцаў, якую ўтрымлівае Лукашэнка, група «Вагнера» ці частка яе, гатовая на ўсё. Гэта людзі з баявым досведам, з досведам забойстваў. Мы чакаем, што Лукашэнка пазбавіцца ад гэтых людзей. Таксама гэта пэўная праблема ў перспектыве для Лукашэнкі, бо калі ім нешта не спадабаецца ў Беларусі (беларускае войска слабае), могуць проста паехаць на Мінск, як ехалі на Маскву. Гэта будзе ім нашмат прасцей, тым больш, што яны стаяць бліжэй да Мінска, чым стаялі да Масквы», — дадаў ён. 

Вонсік дадаў, што пытанне датычыцца і міграцыйнай палітыкі. Ціск на мяжу павінен быць паніжаны.

«Калі Беларусь не хоча быць ізаляванай, то мусіць пачаць супрацоўнічаць. Гэта, відавочна, павінна быць аплачана Беларусі. Можа быць, адкрыем частку памежных пераходаў, закрытых цяпер. Але калі супрацоўніцтва і рэакцыі з іншага боку не будзе, то ў пэўны момант усе тры краіны, Польшча, Літва і Латвія, закрыюць усе памежныя пераходы, не толькі дарожныя, але і чыгуначныя, і Беларусь фактычна будзе адрэзана ад Еўропы», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Наўседа заклікаў не ператвараць закрыццё памежных пераходаў з Беларуссю ў спорт

Мы настойваем на тым, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма — Франак Вячорка

Эстонія абмяркуе з Фінляндыяй і Нарвегіяй механізм закрыцця мяжы з Расіяй

Літва назвала яшчэ пераходы, якія могуць закрыць, і два крытэры, па якіх цалкам закрыюць мяжу ЕС з Беларуссю

Клас
6
Панылы сорам
12
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
4