Мэта збораў — павышэнне навыкаў службовых асоб выканкамаў у фарміраванні вайсковых часцей тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных — у выкананні абавязкаў па спецыяльнасці.

Падчас збораў будуць адпрацаваныя наступныя мерапрыемствы:

  • прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў і іх поўнае забеспячэнне з выкарыстаннем рэсурсаў мясцовай базы мабілізацыйнага разгортвання;
  • аднаўленне навыкаў каманднага складу ў кіраванні падначаленымі;
  • падрыхтоўка ваеннаабавязаных да выканання задач у адпаведнасці з вайскова-ўліковымі спецыяльнасцямі і службовым прызначэннем;
  • фарміраванне, падрыхтоўка і прымяненне атрадаў народнага апалчэння.

На завяршальным этапе з сіламі тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці будуць праведзеныя камандна-штабныя вучэнні пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генштаба.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0